Ля аўтавакзала неўзабаве адкрыецца кавярня “Coffee Way” фармату «вазьмі з сабой». У невялікім шапіку абяцаюць гатаваць прафесійныя кававыя напоі і лёгкую закуску на вынас.

“Coffee Way” гэта сетка кававых бараў. Па франчайзінгу на тэрыторыі Беларусі працуе ўсяго адна падобная ўстанова – у Лідзе. А ў Расіі працуе ўжо 117 такіх кавярняў.
Бар плануюць адкрыць у бліжэйшы час. У час адкрыцця, магчыма, будзе дзейнічаць акцыя «Плаці за каву колькі хочаш».


