Навіны

Мядзведзь-падарожнік блукае ўздоўж беларуска-польскай мяжы ля Аўгустоўскага канала

У раёне Аўгустоўскага канала з’явіўся незвычайны госць — мядзведзь. Пра гэта піша БЕЛТА, а таксама шэраг польскіх рэсурсаў.

— Заўважылі сляды неўласцівай для гэтых месцаў жывёлы пагранічнікі. Звярнуліся да нас. Аказалася, што на тэрыторыю краіны зайшоў малады мядзведзь, — распавёў майстар леса Аўгустоўскага лясніцтва Іван Садкоўскі.

Упершыню мядзведжыя сляды ўбачылі палякі 7 ліпеня на памежжы Польшчы і Беларусі. Беларускія пагранічнікі тады паведамілі, што за дзень да гэтага такія ж сляды бачылі на літоўскай мяжы.

Польскія леснікі з Аўгустоўскага павету 18 ліпеня расказалі, што жывёла — буры мядзведзь — хутчэй за ўсё прыйшла з Літвы.

— Апошні буры мядзведзь у гэтай мясцовасці быў заўважаны ў 1919 годзе, — сказаў «Super Express» прадстаўнік рэгіянальнага ўпраўлення дзяржаўных лясоў у Беластоку Яраслаў Краўчык.

— Беларускія памежнікі паведамілі нам, што за дзень да гэтага былі знойдзены аднолькавыя сляды на ​​беларуска-літоўскай мяжы і назіраўся буры мядзведзь, — сказала Кацярына Здановіч, прэс-сакратар Падляшскага аддзялення Польскай памежнай службы.

Мядзведзя цяпер спрабуюць адшукаць ляснікі. Яны падазраюць, што ён шукае самку, бо ў ліпені ў мядзведзяў акурат праходзіць перыяд спарвання.

Складана сказаць, ці можа мядзведзь паселіцца ў раёне Аўгустоўскага канала на беларускім баку. Сёння гэта месца папулярна ў турыстаў, яно занадта люднае і шумнае для гэтага звера. Зрэшты, у лясах вакол канала жывуць і ласі, і казулі, і драпежнікі - ваўкі і рысі. Магчыма, фауна насельнікаў гэтых месцаў і пашырыцца. У апошнія дзесяцігоддзі мядзведзі на беларускім баку Аўгустоўскага канала не заўважаліся.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025