Здароўе і спорт

З’явіўся першы аўтобус на Аўгустоўскі канал, які можа перавозіць ровары

У нядзелю 29 ліпеня з Гродзенскага аўтавакзала на Аўгустоўскі канал адправіўся першы аўтобус з мацаваннем для ровараў. Тэставалі навінку прадстаўнікі аб’яднання «ВелаГродна» Ігар Хамяк і Андрэй Шавель.

Пра тое, што аўтобусам на Аўгустоўскі канал патрэбныя мацаванні для ровараў, прадстаўнікі «ВелаГродна» казалі яшчэ некалькі гадоў таму. Але аўтобусны парк адрэагаваў толькі зараз.

Мацаванне на аўтобусе разлічана на пяць ровараў. У тэставы дзень паслугай скарысталіся тры чалавекі. Аўтобусны парк пазіцыянуе сябе як бясплатны перавозчык ровараў.

«Трэба заплаціць толькі за месца ў аўтобусе, — распавядаюць раварысты з „ВелаГродна“. — У такой навінцы горад даўно меў патрэбу. У будучыні хацелася б нейкую бронь стварыць, каб можна было загадзя займаць месца для ровараў і ведаць, што дакладна з’едзеш. Мацаванне для ровараў добрае, можна не турбавацца».

Каб скарыстацца функцыяй мацавання ровара трэба падысці да кіроўцы аўтобуса перад паездкай і паказаць білет.

Аўтобус з мацаваннем пакуль ездзіць толькі па выходных — тры разы на дзень. Цана білета ад аўтавакзала да канала — 2,89 руб.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025