Другі дзень Кубка Дубко, а “Нёман” не можа парадаваць сваіх заўзятараў. Падапечныя Сяргея Пушкова зноў прайграюць. На гэты раз піцерскаму “Дынама”, якое з’яўляецца чэмпіёнам ВХЛ.

Асноўны час матчу паміж супернікамі скончыўся з лікам 1:0. Гродзенцы адкрылі лік на 30 хвіліне, дзякуючы дакладнаму кідку Аляксандра Маляўка. “Дынама” змагло адыграцца толькі за 3 хвіліны да канца сірэны. Расейцы ў большасці прабілі Труса і перавялі гульню ў авертайм.

У дадатковым часе каманды мацнейшага не выявілі. А вось у серыі булітаў поспех быў на баку “Дынама”.

“Дынама” (Санкт-Пецярбург) – “Нёман” (Гродна) – 2:1 (0:0, 0:1, 1:0, 0:0, 1:0)

Шайбы закідвалі:

29.17 0:1 – А.Маляўка (С.Маляўка)

57.00 1:1 – Шыпаў (Вараб’ёў, – бол.)

65.00 2:1 – Васільеў (буліт)

Такім чынам, пасля двух паразаў запар у Кубку Дубко “Нёман” страціў шанцы на выніковую перамогу ў турніры.

Свой апошні матч у турніры “Нёман” правядзе 28 ліпеня і сустрэнецца з «Сахалінам». Матч пачнецца ў 17.00
Кубак Дубко: "Нёман" па булітах прайграў піцерскаму "Дынама"
Кубак Дубко: "Нёман" па булітах прайграў піцерскаму "Дынама"
Кубак Дубко: "Нёман" па булітах прайграў піцерскаму "Дынама"