Летась  Андрэй Габінскі ўпершыню выехаў на трасу гродзенскага  веламарафона  на драўляным ровары. Сёлета ясеневы ровар паўтарыў 7-кіламетровы заезд і прыйшоў далёка не апошнім. За мінулы год ровар не раз станавіўся цікавосткай гарадскіх імпрэзаў, ад Фестываля нацыянальных культур да Дня перамогі.

 Пакуль у Гродне адзіны

Па словах Андрэя Габінскага, такога ровара ў Гродне і вобласці больш няма. Таму на святочных мерапрыемствах у горадзе ён нязменна  выклікае ажыятаж. “Дзеці ім цікавяцца больш, чым баявой тэхнікай,” – сцвярджае Андрэй.

Чытайце яшчэ:  Драўляны ровар скарыў міні-марафон і сэрцы гледачоў на “Суседзях-2017”

Прыгоды на мяжы

З прыгодаў драўлянага ровара за мінулы год ён узгадаў, як ездзіў на ім ў Друскені і  перасякаў мяжу.

Драўляны ровар другі раз выйшаў на старт веламарафона “Суседзі”

“Бачылі на мяжы і Бэнтлі, і Ферары, але такога цуда  яшчэ не было. Не прапусцім, пакуль не дасце разок пракаціцца”,  –  так, па словах Андрэя, жартавалі памежнікі і мытнікі, пабачыўшы  незвычайны транспартны сродак.

Пракаціцца можа кожны

Убачыць ровар з масіва ясеня можна не толькі падчас святаў. Увесь час ён знаходзіцца ў “Студыі дзвярэй”, дзе  Андрэй Габінскі гандлюе дзвярамі з масіва. “Кожны наведвальнік крамы можа пракаціцца на ім па вуліцы”, – кажа Андрэй. Што да штодзеннага ўжывання ровара, то ўся яго сям’я карыстаецца двухколавым транспартам пастаянна. Праўда, гэта звычайныя сталёвыя ровары.

Драўляны ровар другі раз выйшаў на старт веламарафона “Суседзі”