Бурштын мае больш за 200 адценняў колеру. Золата Балтыкі бывае блакітным, зялёным, жоўтым, карычневым ці белым. Пабачыць амаль усе адценні бурштыну і тое, у што могуць ператварыць камень рукі таленавітых майстроў, можна зараз у Музеі гісторыі рэлігіі. Ад 20 ліпеня тут працуе выстава бурштыну «Золата Балтыкі».

Золата Балтыкі ў 200 адценнях. Выстава бурштыну з Калінінграда адкрылася ў Гродне

Музыка мора і слёзы кахання

Паводле легенды аб Юраце і Касціцісе, бурштын — гэта слёзы закаханай марской багіні аб зямным хлопцы. Калі бог Пяркунас даведаўся, што марская багіня пакахала простага рыбака, ён пакараў абоіх. Яго смерцю, а яе — вечнымі слязьмі. «Калі мора хвалюецца, гэта плача Юратэ. А хвалі выносяць на бераг яе бурштынавыя слёзы», — распавяла легенду дырэктарка музея гісторыі рэлігіі Рыта Янчалоўская. Паверыць у легенду дапамагала музыка саксафона ў выкананні Алекса Краўчука.

Золата Балтыкі ў 200 адценнях. Выстава бурштыну з Калінінграда адкрылася ў Гродне

Больш блізкую да рэальнасцяў гісторыю прывезенай калекцыі расказала Таццяна Лысава з Калінінградскага музею бурштыну. Аказваецца, камяні вагою болш за 300 грамаў ужо лічацца ўнікальнымі. А тыя, што важаць больш за кілаграм — каштоўным. Такія камяні таксама можна пабачыць на выставе ў Гродне.

Золата Балтыкі ў 200 адценнях. Выстава бурштыну з Калінінграда адкрылася ў Гродне

Большая частка экспанатаў цікавая не толькі як камяні, але і як творы мастацтва. Сярод скульптараў, чые працы прадстаўлены ў экспазіцыі - Аляксандр Кпылоў і Аляксандр Жураўлёў - майстры, што аднаўлялі знакаміты Бурштынавы пакой.

Золата Балтыкі ў 200 адценнях. Выстава бурштыну з Калінінграда адкрылася ў Гродне

Выстава ў Гродне будзе працаваць да 8 кастрычніка. Па яе закрыццю гродзенскія музейшчыкі падрызтуюць выставу, якую пакажуць у Калінінградзе.