З 23 ліпеня гарадскія паркі паўторна пачнуць апрацоўваць ад кляшчоў. На працягу трох дзён пасля апрацоўкі гуляць у парках не рэкамендуецца, піша «Гродзенская праўда».

У панядзелак першым стане Каложскі парк. Праца працягнецца ў аўторак і сераду ва ўрочышчах Пышкі і Ласосна. У чацвер — у Румлёва і лесе па вуліцы Томіна і Кабяка. Таксама спецыялісты апрацуюць зону адпачынку «Альшанка» ў мікрараёне Паўднёвы.

Асабліва ўважліва апрацуюць зоны з пешаходнымі і веладарожкамі, спортпляцоўкамі і месцамі адпачынку. У парках распыляць прэпарат для знішчэння іксодавых кляшчоў, рэкамендаваны Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.