Канцэрт польскага гурта меўся адбыцца 28 ліпеня у Новым замку. Але яго перанеслі з-за знайдзеных парэшткаў XII стагоддзя, якія патрабуюць дбайнага вывучэння. Папярэдне новы канцэрт запланаваны на 22 верасня.
— Канцэрт адбудзецца, ён не адменены, але пройдзе пазней. Зараз на тэрыторыі замка вядуцца раскопкі, падчас якіх былі знойдзеныя парэшткі будынкаў прыкладна XII стагоддзя, якія патрабуюць вельмі ўважлівага і скрупулёзнага вывучэння. У студзені, калі мы планавалі з музыкамі з Польшчы іх выступ, нават выказаць здагадку было складана, што нас чакаюць такія знаходкі, — распавёў дырэктар абласной філармоніі Валерый Слабыш Гродзенскай праўдзе. -
Работы павінны быць працягнутыя, і ў бліжэйшы час уваход на тэрыторыю Новага і Старога замка будзе часткова абмежаваны. Таму канцэрт вырашылі перанесці на больш позні час.