У маі 2018 года Гродзенскае дабрачыннае таварыства звярнулася да людзей з просьбай дапамагчы Ягору Дузю — хлопчыку з сіндромам кароткай кішкі, на падтрыманне жыцця якога штогод патрабуецца 18 035 рублёў.

На просьбу дапамагчы Ягору адгукнулася вялікая колькасць людзей, арганізацый і прадпрыемстваў. За месяц ўдалося сабраць 29 721 рублёў, а гэта ў паўтары разы больш, чым прасілі. Грошы перавялі на дабрачынны рахунак бацькоў Ягора. Яны ўдзячныя кожнаму, хто дапамог.


«Як пражыць да аперацыі?» Сям’я хворага хлопчыка з Гродна просіць дапамогі


— Справы ў нас цяпер нашмат лепш, — распавядае мама Ягора, Юлія. — І нашмат лягчэй на душы, бо мы ўпэўненыя, што ў заўтрашні дзень нам будзе чым накарміць дзіця. Цяпер мы можам купіць ўсе неабходныя прэпараты, дзякуючы якім ён будзе працягваць жыць, харчавацца, расці.

«Нам будзе чым накарміць дзіця заўтра!» Як гродзенцы дапамаглі хвораму хлопчыку
Ягор Дузь
— Мы не чакалі, што так хутка адгукнецца такое мноства людзей. Для нас гэта вельмі шмат значыць… Так прыемна ўсведамляць, што ў свеце ёсць столькі неабыякавых да чужой бяды. Нам пісалі, тэлефанавалі, дасылалі дапамогу, дапамагалі людзі з усёй краіны. А хто не мог падтрымаць матэрыяльна, падтрымлівалі і словам, і парадай. Немагчыма перадаць словамі ўсю падзяку… Дзякуй усім добрым людзям ад усяго сэрца за дапамогу і падтрымку!

Гродзенскае дабрачыннае таварыства выказвае падзяку усім, хто аказаў дапамогу Ягору і яго сям'і.