Першыя трансляцыі футбольных спаборніцтваў у кафэ «Арэна» на стадыёне пачалі падчас двух апошніх дзён чэмпіяната свету 15−16 ліпеня. У залі усталявалі праектар і вялікі экран і 6 тэлевізараў. Кухня распрацавала адмысловае «футбольнае» меню. На першую трансляцыю прышло каля 30 чалавек, у другі дзень — каля 50. Абяцаюць, што да восені зменіцца таксама інтэр'ер установы. Тут мае з’явіцца новая мэбля і спартыўная атрыбутыка.
Такога кшталту установа будзе запатрабавана ў горадзе, мяркуюць у кіраўніцтве спартыўнага комплекса «Нёман». Наведвальнікі першых дзен казалі, што ў спорт-барах Гродна цягам чэмпіянату было цесна. Таму яшчэ 100 месцаў, што прапануе кафэ «Арэна», знойдуць сваіх наведвальнікаў.
Чаго хочуць заўзятары
Каб лепш адпавядаць патрабаванням аматараў паглядзець спорт на вялікім экране, правялі апытанку і параіліся з наведвальнікамі, як змяніць установу.
«Хутка зменім мэблю, паставім зручныя канапы і невялікія столікі. У інтэр'ер дабавім спартыўную сімволіку мясцовых клубаў. Ужо дамовіліся з кіраўніцтвам футбольнага і хакейнага «Неманаў» і замежных папулярных спартыўных клубаў," — расказала новая кіраўнічка кафэ Алеся Міклаш.
Меню установы таксама стане больш «спартыўным».Там з’явяцца стравы, якія можна гатаваць хутка — піца, нагетсы, салаты. Разам з гэтым абновіцца і кактэйльная карта.
Скончыць усё пераабсталяванне і зрабіць «вялікае адкрыццё» ўстановы запланавана на восень.