Паглядзець фінальны матч чэмпіяната света па футболу паміж Францыяй і Харватыяй, што пройдзе 15 ліпеня, запрашае гродзенцаў спартыўны комплекс «Нёман». Упершыню за ўвесь час існавання стадыёна ў кафэ «Арэна» пройдзе трансляцыя футбольнага матчу.

«У Гродне не хапае спорт-кафэ і мы вырашылі ажыццявіць рэбрэндынг установы», — кажа дырэктар спорткомплеква Віктар Шумель.
Зараз у «Арэне» наведвальнікаў чакае шэсць тэлевізараў, праектар, прафесійны гук і новае «спартыўнае» меню. Меркаваннем арганізатараў, усё гэта дасць магчымасць з галавой акунуцца ў атмасферу футбола.

Гасцям кафэ прапануюць таксама запоўніць анкету, каб даведацца пра чаканні ад спорт-кафэ і ўлічыць іх надалей.

Гульню Францыі і Харватыі пакажуць у новым спорт-кафэ Гродна