Паглядзець фінальны матч чэмпіяната света па футболу паміж Францыяй і Харватыяй , што пройдзе 15 ліпеня, запрашае гродзенцаў спартыўны комплекс “Нёман”. Упершыню за ўвесь час існавання стадыёна ў кафэ “Арэна” пройдзе трансляцыя футбольнага матчу. 

“У Гродне не хапае спорт-кафэ і мы вырашылі ажыццявіць рэбрэндынг установы”, – кажа дырэктар спорткомплеква Віктар Шумель.
Зараз у “Арэне” наведвальнікаў чакае шэсць тэлевізараў, праектар, прафесійны гук і новае “спартыўнае” меню. Меркаваннем арганізатараў, усё гэта дасць магчымасць з галавой акунуцца ў атмасферу футбола.

Гасцям кафэ прапануюць таксама запоўніць анкету, каб даведацца пра  чаканні ад спорт-кафэ і ўлічыць іх надалей.

 

Гульню Францыі і Харватыі пакажуць у новым спорт-кафэ Гродна