Навіны

Чалавек як мастацтва. «У Майстра» працуе выстава гіперрэалізму

«А што, гэта не фатаграфіі?» — самае частае пытанне, якое гучыць на выставе карцін Вікторыі Савенковай. Так выглядае стыль гіперрэалізм. Выстава складаецца з дзевяці карцін, на якіх намаляваныя знаёмыя мастачкі.

Выстава мае назву «Праламленне». Вікторыю Савенкову натхніла на гэтую назву шклянка вады з саломінкай, якая ў ёй праламлялася. «Гэта такія тонкія рэчы на мяжы візуальнага і псіхілагічнага», — кажа мастачка.

Гіперрэалізм падобны да фатаграфіі, але паблізу бачныя мазкі і тэкстура — і робіцца зразумелым, што гэта не фота. «Так жа і чалавек: калі ён становіцца бліжэй, ён можа быць зусім не такім, якія здаваўся спачатку», — прыводзіць аналогію Вікторыя.

Гіперрэалізм — вельмі доўгі і працаёмкі працэс. Таму для партрэтаў Вікторыя абірала сваіх добрых знаёмых, бо з мадэлямі даводзіцца праводзіць шмат часу. Наведвальнікі адразу пазналі сярод мадэляў мінскага музыканта Алеся Таболіча. Наогул, найчасцей на партрэтах выяўленыя брутальныя мужчыны. «Вікторыя, вы любіце барадатых мужчын? — пытаюць журналісты. — Так, — смяецця яна. — Думаю, гэта і так зразумела».

Працы названыя па імёнах мадэляў. Толькі дзве з іх маюць назву Blue 1 і Blue 2 — карціна з заплаканай дзяўчынай. Слова «blue» у англійскай мове мае два значэнні - «блакітны» і «сумны». Карціны зробленыя ў сініх колерах, сінімі на выставе былі дэталі інтэр'еру і напоі, і нават наведвальнікаў прасілі ўключыць у адзенне элементы сіняга колеру.

— Нам пашанцавала, што Вікторыя працуе серыямі. Выстава запоўніла прастору невялікай галерэі. Кожная з працаў патрабуе ўвагі, але і разам яны глядзяцца цэласна, — кажа Вольга Бараноўская, куратар выставы і арт-дырэктар галерэі «У Майстра».

Гіперрэалізм — стыль эфектны, але не вельмі папулярны, і не толькі ў Беларусі. «Тэхніка патрабуе шмат гадзін працы над адной карцінай. Часам яна пішацца па некалькі месяцаў. За кошт таго, што працу нельга напісаць хутка, працы не могуць каштаваць танна. Атрымліваецца, гэта не зусім камерцыйнае мастацтва», — кажа Вольга Бараноўская.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025