Здароўе і спорт

Аляксей Лягчылін: «Самае галоўнае для мяне — мець магчымасць гуляць і дапамагаць клубу»

Паўабаронца гродзенскага «Нёмана» Аляксей Лягчылін пасля свайго вяртання даў першае інтэрв'ю клубнай прэс-службе, дзе распавёў чаму пакінуў брэсцкае «Дынама» і вярнуўся ў Гродна.

Нагадаем, Аляксей Лягчылін падпісаў кантракт з «Нёманам» на 1,5 года.

— З вяртаннем дадому, Аляксей! Як твой настрой?
— Дзякуй, настрой выдатны. Дадому вяртацца заўсёды прыемна.

— Што адбылося ў «Дынама», чаму пакінуў каманду?
— Усё досыць проста — я не атрымліваў столькі гульнявой практыкі, колькі хацелася б. Заўсёды стаўлю перад сабой толькі самыя высокія задачы, хачу трапляць у склад на кожны матч і праз гульні даказваць, што магу быць карысным камандзе. Калі прыйшоў новы трэнерскі штаб, пачалі адбывацца перамены. Я не падыходзіў пад новую мадэль гульні клуба і вырашыў змяніць становішча.

— Ці былі прапановы з іншых клубаў?
— Так, вядома. Некалькі нашых клубаў хацелі б бачыць мяне ў сваім складзе, але гэта ўжо зусім няважна, таму што я вяртаюся дадому, я зноў стаў гульцом «Нёмана». У Гродне — родныя сцены, родны стадыён, якія нашмат хутчэй дапамогуць мне перазагрузіцца і набраць форму.

— Прайшло два з паловай гады і гэта ўжо зусім іншы «Нёман», чым той, з якога ты сыходзіў.
— Згодзен. Хачу сказаць, што канкурэнцыя ў складзе вельмі сур’ёзная і мне давядзецца добра паспрабаваць, каб заслужыць месца ў складзе. Але гэта абсалютна нармальная сітуацыя, нармальны працоўны працэс. Самае галоўнае для мяне — мець магчымасць гуляць і дапамагаць клубу, бо для футбаліста гэта важней за ўсё.

— Жадаем табе ўдачы і хутчэйшага з’яўлення на поле ў майцы нашага клуба.
— Дзякуй. Буду рыхтавацца да хатняга матчу са «Слуцкім», бо трансфернае акно ў Беларусі адкрываецца толькі 19 ліпеня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025