Выхаванец гродзенскага футбола 26-гадовы Аляксей Лягчылін праз два гады вяртаецца ў «Нёман». Кантракт з паўабаронцам падпісаны на 1,5 года.

Апошнім клубам футбаліста было брэсцкае «Дынама», у якое ён перайшоў у студзені 2017 года з «Мiнска» і з таго часу правёў 40 афіцыйных матчаў, дзе забіў чатыры мячы і аддаў адну галявую перадачу.

https://www.instagram.com/p/BlFikGKB3p0/?taken-by=fcneman

Раней за «Нёман» Лягчылін выступаў з 2007 года. Перш чым патрапіць у аснову, выхаванец Алега Севасцьяніка два з паловай гады адыграў за дубль гродзенскага клуба. У аснове Аляксей 101 раз выходзіў на поле ў футболцы гродзенскай каманды, вызначыўся сямю галамі.