Следства ўсталявала, што 24-гадовы гродзенец размяшчаў у інтэрнэце фота прывабных дзяўчат. Завязваліся зносіны з мужчынамі, прызначаліся спаткання. Таксама гродзенец ад імя дзяўчат прасіў грошай. Нібыта ў крытычнай сітуацыі дзяўчыне больш няма да каго звярнуцца, піша АНТ.
Такім чынам, за тры гады, у тым ліку, выкарыстоўваючы шантаж у дачыненні да жанатых мужчын, хлопцу ўдалося атрымаць на картку 52 тысячы рублёў. Пацярпелых — больш за 60. Справай займаецца суд. Частку шкоды абвінавачваны ўжо кампенсаваў, знаходзячыся ў СІЗА падчас следства. Яму пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.