Першы батутна-забаўляльны цэнтр “Freedom Jump” адкрыецца ў гандлёвым комплексе “Карона” 14 ліпеня. Яго ўладальнік – былы хакеіст гродзенскага “Нёмана” Дзмітрый Амбражэйчык.
Цэнтр уключае ў сябе 10 батутаў рознай даўжыні і прыгучасці, паралонавую яму, скаладром, канат і баскетбольны кошык. Перад уваходам на батутную арэну размесціцца міні-гольф, настольны футбол і зручныя канапы для адпачынку
Батутна-забаўляльны цэнтр адкрыецца 14 ліпеня па адрасе: Горкага 91, Гандлёвы комплекс “Карона”, абноўленая зала “Д”. У дзень адкрыцця прадугледжаны скідкі на ўсе віды паслуг цэнтра.