ААТ «Гродна Азот» вырашыла пазбавіцца ад няпрофільных актываў. У жніўні пройдуць аўкцыёны, на якіх будуць прадавацца прафілакторый і двухпавярховы шматфункцыянальны будынак, дзе ў тым ліку ёсць кафэ. Нерухомасць прадаецца на агульную суму больш за 3,4 млн рублёў.
Агульная плошча першага лота — 4,7 тыс. кв. м. Пачатковы кошт — больш за 2,89 млн руб. Другі лот стартуе прыкладна з 520 тыс. рублёў. Агульная плошча — 1,6 тыс. кв. м.
Нагадаем, што «Гродна Азот» на 99% дзяржаўная кампанія. Дробныя долі «размазаны» паміж тысячай фізічных асоб, сярод якіх адзін нерэзідэнт Беларусі. Колькасць калектыву ў 2017 годзе скарацілася з 7555 да 7442 чалавек. У 2016 годзе кампанія спрацавала ў страту (мінус 146 млн рублёў), а ў 2017-м — з чыстым прыбыткам у 27,3 млн.
Частка маёмасці ААТ «Гродна Азот» знаходзіцца ў закладзе пад забеспячэнне крэдытаў ПАО «Сбербанк» (Расія).