Пасля прайгранага «Нёманам» матчу ў Брэсце, паўабаронца «Дынама» Павел Савіцкі распавёў Hrodna.life, як гэта — гуляць супраць былых аднаклубнікаў, і пра тое, як гродзенскія фанаты абразілі яго пасля сустрэчы.
Савіцкі яшчэ перад матчам ведаў, што гульня супраць «Нёмана» будзе няпростай, бо ён упершыню пасля сыходу з Гродна ён сустракаўся з роднай камандай.
На полі паўабаронца выглядаў добра, але вызначыцца ў матчы яму не ўдалося. Гродзенца замянілі амаль у канцоўцы сустрэчы.
«Супраць роднага клуба было вельмі цяжка гуляць, асабліва псіхалагічна, — кажа Савіцкі. — Шмат з кім з „Нёмана“ мы дагэтуль падтрымліваем сувязь. Але сёння ў Брэсце мая новая каманда ўзяла тры ачкі і гэта самае галоўнае».
«Непрыгожа са мной паступілі гродзенскія фанаты, асабліва крыкі і жэсты з іх боку, — кажа гулец „Дынама“. — Калі я сышоў з Гродна, мяне тыя ж фанаты прасілі не забываць пра родную каманду і заўсёды падыходзіць. Менавіта пасля матчу ў Брэсце я падышоў і падзякаваў клубу і фанатам. Гэта было шчыра, бо паважаю „Нёман“ і аддаў гэтай камандзе шмат гадоў. Але мне было вельмі крыўдна, калі мяне так сустрэлі».
Нагадаем, гродзенец Павел Савіцкі перайшоў у брэсцкае «Дынама» як вольны агент 28 снежня 2017 года і падпісаў кантракт на тры гады. Некалькі месяцаў да падпісання кантракту «Нёман» прапаноўваў футбалісту працягнуць супрацоўніцтва, але Савіцкі адмовіў.
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…