Ноч на Івана Купалы поўная магіі і загадак. Абавязковыя атрыбуты — вялікае вогнішча, прыгожыя вянкі і пошукі папараць-кветкі. Куды ісці па кветку, даведалася Гродзенская праўда.
Вялікая праграма на Аўгустоўскім канале
У рамках Купалля пройдзе адкрыты Рэспубліканскі чэмпіянату «Лесаруб — 2018». Лепшыя вальшчыкі лесу з Беларусі, Літвы і Расіі высвятляць, хто ж з іх мацней трымае сякеру і варочае пілой. Акрамя гэтага наведвальнікаў чакае «Русалчын канцэрт». Адпачывальнікаў пачастуюць травяным чаем і навучаць плясці вянкі. Праверыць сваю ўдачу можна будзе ў «Купальскай латарэі». Таксама будзе вялікае вогнішча і пошукі папараць-кветкі.
Час: 12.00, 6 ліпеня
Месца: Аўгустоўскі канал, вёска Чарток
Не менш цікава будзе ў «Каробчыцах»
Для гасцей выступіць клуб славянскіх адзінаборстваў «Арыдан». Палымяна патанчыць можна будзе пад выступ ансамбля песні і танца «Белыя Росы» і кавер-бэнда «Fish Desert». Музыкі ў гэты вечар будзе шмат, гасцей таксама чакае цыганскае шоу ад мінскага ансамбля «Кустурыца». Для аматараў вострых адчуванняў - шоў «Купальскае вогнiшча». Абяцае быць зачаравальным водна-светлавая феерыя. Як жа без пошукаў загадкавага купальскага кветкі? Усе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у этна-квэсце «Папараць-кветка».
Час: 12.00 7 ліпеня
Месца: агратурыстычны комплекс «Каробчыцы»
У аграсядзібах таксама рыхтуюць цікавосткі
Напрыклад, у Свяцк-Гурскіх рыхтуюць вялікую вогненную вечарыну. Будзе шмат танцаў, музыкі, натуральна, пошук купальскай кветкі, абяцаюць і падарункі. Лакацыя вельмі пасуе для свята: зачаравальная прырода і выдатнае возера.
Час: 19.00 6 ліпеня
Месца: Радзівілкі ў маёнтку «Святск- Гурскіх».