Чэмпіён Беларусі хакейны клуб “Нёман” выйшаў з адпачынку 2 ліпеня. Да новага сезону разам з гродзенскай камандай пачалi падрыхтоўку 31 хакеіст. Першы тыдзень спартсмены правядуць трэніроўкі у зале і на зямлі, а з 9 ліпеня выйдуць на лёд.
За перыяд адпачынку гродзенскую каманду пакінуў шэраг вопытных гульцоў: Аляксей Бадун, Віталь Марчанка, Філіп Метлюк, Канстанцін Багданоўскі, Эдуард Грынь, Аляксандр Жыдкіх, Вячаслаў Лісічкін, Ягор Сцяпанаў і Міхаіл Стэфановіч. Нягледзячы на сур’ёзныя страты, трэнерскі штаб “Нёмана” ў будучыню глядзіць з пазітывам і ўжо пачынае будаваць новую каманду і планы на новы хакейны сезон.
“У гэтым годзе выходзім раней на лёд і гэта не звязана з раннім стартам каманды ў розных турнірах – запланаваная падрыхтоўка, – кажа галоўны трэнер каманды Сяргей Пушкоў. – З 3 ліпеня мы пачынаем двухразовыя трэніроўкі. А з 9 ліпеня дадаецца лядовая падрыхтоўка”.

Новыя гульцы і легіянеры
Сяргей Пушкоў адзначае, што з выхадам каманды з адпачынку да іх далучылася і група гульцоў, якія прыехалі на прагляд.
“Я спадзяюся, мы знойдзем добрых гульцоў, якія зоймуць у будучыні месцы ў аснове, ці ўзмоцняць нашу каманду. Сёння па легіянерах у нас практычна нікога няма. Таму гэтымі пытаннямі мы цяпер займаемся. Мы б хацелі бачыць рабят і з мінулага складу. Чакаем іх адказаў. Што тычыцца старых гульцоў, то хтосьці пакінуў нашы шэрагі, у тым ліку і Слава Лісічкін. Згодна з новымі правіламі федэрацыі ён не пасуе камандзе з-за ўзроставага ліміту”, – дадае трэнер.

Гатовыя змагацца ў Лізе чэмпіёнаў
У апошні тыдзень ліпеня “Нёман” прыме ўдзел у традыцыйным турніры Кубку Дубко ў Гродне. Чакаецца прыезд “Дынама” з Санкт-Пецярбурга, ХК “Сахалін” з Паўднёва-Сахалінска і “Бейбарыса” з Атыраў (Казахстан).
Галоўны трэнер гродзенцаў выказаўся і наконт хуткага ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў, матчы якой пачнуцца ўжо ў канцы жніўня.
“Кубак Дубко – наш традыцыйны турнір напярэдадні старту новага сезону. Чакаем у госці вопытныя каманды. Ліга чэмпіёнаў: нашы супернікі – усё чэмпіёны сваіх краін, кагосьці мы ведаем, а з кімсьці трэба будзе пазнаёміцца. Супернікі моцныя, будзем гуляць. Матчы мінулага розыгрышу паказалі, што мы гатовыя змагацца ў Лізе чэмпіёнаў з камандамі, якія ўваходзяць у эліту еўрапейскага хакею”.

Што тычыцца новага нацыянальнага чэмпіянату і Кубка Беларусі, то даты правядзення гэтых турніраў пакуль невядомыя.
Вы находитесь в поиске ресторана для того, чтобы отметить ваш юбилей? Вашему вниманию самые лучшие рестораны в краснодаре на одном портале. Вы сможете легко выбрать ресторан, который удовлетворит все ваши потребности и желания.


