Гродзенскі параспартсмен Аляксандр Трыпуць стаў пераможцам у кіданні дзіды на міжнародным Гран-пры ў Берліне і ўсталяваў новы асабісты рэкорд.

Адкрыты міжнародны турнір па лёгкай атлетыцы сярод спартсменаў-інвалідаў праходзіў у сталіцы Германіі з 30 чэрвеня па 1 ліпеня. Па выніках спаборніцтваў гродзенец паказаў найлепшы вынік і ўзяў золата, пры гэтым паставіў свой асабісты рэкорд.


«За мяне заўзелі самыя прыгожыя дзяўчыны». Бронзавы прызёр Паралімпіяды Аляксандр Трыпуць вярнуўся ў Гродна


За тыдзень да спаборніцтваў Аляксандру зрабілі экстраную аперацыю ў РНПЦ неўралгіі і нейрахірургіі па замене нейрастымулятара. Спартсмен нават швы не паспеў зняць, як пачаў зноў выступаць.

https://www.instagram.com/p/BktTB8aFQI5/?taken-by=alexander_tryputs


Даведка

31-гадовы Аляксандр Трыпуць быў удзельнікам трох Параалімпіяд. У скарбонцы гродзенца золата Афін у 2004 годзе, срэбра ў Сіднэі (2000 г.) і бронза ў Рыа-дэ-Жанейра (2016 г.). У планах у спарстмена ўдзел у Параалімпіядзе ў Токіа, якая пройдзе ў 2020 годзе. Там гродзенец плануе ўзяць золата.


«Ё-маё, я ж як дзіця». Якім убачыў свет пасля аперацыі на відушчым воку паралімпійскі чэмпіён