Падчас раскопак на тэрыторыі Новага замка, дзе пракладваюць трасу пад камунікацыі, знайшлі каля 30 свінцовых пломбаў - так званых «драгічынскіх».

Такія свінцовыя пломбы вешаліся на тавары і служылі абаронай ад несанкцыянавай канфіскацыі або падмены. Пломбы маюць выгляд круглых пласцін з рознымі адбіткамі. Археолагі з Акадэміі навук, якія зараз працуюць на аб’екце, мяркуюць, што знаходкі датуюцца XII-XIV стст. Падобныя пломбы раней знаходзілі ў Полацку, Тураве, Брэсце і іншых гарадах.

Апроч свінцовых пломбаў, арехологам трапляюцца манеты, рознае жалеза і кераміка. Усе знаходкі будуць вывучацца. Таксама нядаўна археолагі выявілі старую брукаванку і падмуркі маршалкоўскіх кухняў.

На раскопках ля Новага замка знаходзяць таварныя пломбы