Памяшканні на вуліцы Лермантава № 31 і 33, дзе раней размяшчаліся спачатку СШ № 4, а затым дапаможная школа № 1 для дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, выставілі на аўкцыён. Пабудовы 1930 году, якія ледзь не згарэлі ў мінулым годзе, прапануюць купіць за 1,46 млн руб, піша vgr.by.
З малатка пойдуць не толькі будынкі агульнай плошчай звыш 1500 квадратаў, але і добраўпарадкаванне, а таксама шматгадовыя насаджэнні дрэў і хмызнякоў. Акрамя таго, з новым уласнікам заключаць дамову па арэндзе зямельнага ўчастка на 63 соткі.
Умовы аўкцыёну дазваляюць адкрыць тут аб’екты грамадскага прызначэння — офісы, гандлёвыя плошчы, здаць памяшканні ў арэнду пад розныя паслугі або пад забаўляльны цэнтр. З моманту заключэння дагавора куплі-продажу гаспадару дадуць тры гады на тое, каб уцягнуць пабудову ў гаспадарчы абарот.
Нагадаем, у красавіку 2017 года ў школе на Лермантава загарэўся кабінет матэматыкі-інфарматыкі. Завуч арганізавала эвакуацыю і хутка вывела з будынка 68 навучэнцаў і 25 настаўнікаў. У выніку здарэння былі сапсаваныя кабінет і столь у калідоры.
[irp posts="29 828″ name="Лёс старых будынкаў былой школы на Лермантава будуць вырашаць восенню"]
Планавалася, што пасля рамонту дзеці вернуцца ў школу, аднак неўзабаве было прынята рашэнне аб пераездзе вучняў у будынак школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі зроку на вуліцы Дзяржынскага.
Будынкі на Лермантава № 31 і № 33 былі збудаваны ў стылі канструктывізму ў 1930 годзе (па іншых дадзеных, у 1926 ці 1928 гадах). Першапачаткова тут размяшчалася сярэдняя гарадская школа № 8. У 1945 годзе тут атрымала прапіску фармацэўтычная і фельчарска-акушэрская школы. З 1950 году тут працавалі школы № 3 і № 4. Неўзабаве яна была перапрафіліравана пад дапаможную школу № 4 для дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…