Аб сур’ёзнай аварыі паблізу вёскі Дукора Пухавіцкага раёна стала вядома ўвечары ў нядзелю, піша abw.by. У сетках з’явіўся відэазапіс сур’ёзнага ДТЗ. Відаць, што каля раздзяляльнай агароджы стаіць матацыкл, ляжыць чалавек, жанчына і відавочцы спрабуюць рэанімаваць пацярпелага. Відэа змяшчае ненарматыўную лексіку.

Прэс-служба УДАІ МУС паведамляе, што жанчына і яе сын па папярэдніх дадзеных вярталіся з адпачынку ў Адэскай вобласці. «24 чэрвеня прыблізна ў 20 гадзін 10 хвілін 43-гадовая жанчына-кіроўца матацыкла Honda VFR800 °F на 37-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Гомель, рухаючыся ў напрамку Мінска, не ўлічыла стан праезнай часткі, няправільна выбрала хуткасць, у выніку чаго не справілася з кіраваннем, выехала на раздзяляльную паласу, дзе матацыкл урэзаўся ў раздзяляльную тросавую агароджу і перакуліўся.

У выніку ДТЗ пасажыр матацыкла, сын кіроўцы 2003 года нараджэння, памёр на месцы здарэння. Жанчына змешчана ў бальніцу.

Відавочцы пішуць, што хуткасць матацыкла была даволі высокай. Аўтамабілісты, якія ехалі з хуткасцю 130 км/г, адзначаюць, што іх гэты матацыкл абагнаў «як стаячых», з хуткасцю 160−180 км/г.