Яшчэ 23 чэрвеня гродзенцы паспелі звярнуць увагу, што ў Гараднічанкі ў цэнтры Гродна незвычайны выгляд. Вада гарадской рэчкі пакрылася пенай і мела незвычайны пах. Гараджане ўжо паспелі падумаць аб зліве якіх-небудзь адходаў у раку.

Змены гарадской рэчкі адзначыў і экалагічны актывіст Яўген Філімонаў, які прадстаўляе арганізацыю «Экаманіторынг».

«На маёй памяці такая праблема ў Гараднічанцы існуе з 2010 года. На працягу некалькіх гадоў розныя прадпрыемствы рабілі несанкцыянаваныя скіды ў ліўнёўку».

Меркаванне актывіста, з праблемай трэба разбірацца кардынальна, а не лавіць, калі з’яўляецца пена. Варта даследаваць ўсю магістраль ракі і заглушыць трубы праз якія можа ісці несанкцыянаваны зліў.

[irp posts="64 619″ name="Фотафакт: Набярэжная Гараднічанкі не вытрымала моцнага дажджу"]

Падобная сітуацыя з Гараднічанкай была ў 2011 годдзе. Тады белая пена ў рацэ з’явілася ў раёне выпуску дажджавога калектара з Дзевятоўкі. Даўжыня калектара ад вуліцы Дзяржынскага да яго ўпадзення ў Гараднічанку — больш за 3 кіламетры. У абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя тую сітуацыю пракаментавалі так: дажджавая вада збірае на сваім шляху разнастайныя забруджвальныя рэчывы, якія, прарэагаваўшы паміж сабой, маглі ўтварыць пену і спецыфічны пах.