Пераможная выязная серыя гродзенскай каманды працягваецца. Так 23 чэрвеня ў Смалявічах падапечныя Ігара Кавалевіча ўзялі верх над мясцовай камандай з лікам 1:0. Адзіны гол у матчы на 86 хвіліне забіў Абуна.
У цэлым каманды паказалі роўны футбол, але за кошт актыўнай канцоўкі гродзенцам і ўдалося абыграць свайго суперніка. На 86-й хвіліне Абуна стрэлам пасля розыгрышу вуглавога пахаваў шанцы гаспадароў на станоўчы зыход сустрэчы.
“Нёман” – “Смалявічы” – 0:1
Перамога над камандай “Смалявічы” стала для гродзенцаў пятай запар на выездзе, што з’яўляецца новым рэкордам.
Гродзенцы працягваюць чапляцца за трэцяе месца ў турнірнай табліцы і зараз маюць 24 ачка ў актыве. Столькі ж у “Шахцёра” і “Віцебска”, таксама ў гэтых каманд ёсць матч у запасе.
30 чэрвеня “Нёман” правядзе матч у Гродне і будзе прымаць “Мінск”.


