Гродзенцаў запрашаюць на велаэкскурсію па Гродзенскім форце

«ВелаГродна» запрашае гродзенцаў прыняць удзел у велапаездцы на чацвёрты форт Гродзенскай крэпасці. Падчас паездкі наведвальнікі ўбачаць экспазіцыю «Партызанскі лагер» і адпачнуць на вадасховішчы «Юбілейнае», піша ВелаГродна.

Выезд плануецца на суботу, 16 чэрвеня, 10.00. Даўжыня маршруту складае каля 35 км. Складанасць маршруту: 20% - асфальт і плітка, 80% - жвіровыя і лясныя дарогі, па шляху сустракаюцца горкі і пясок. Арганізатары кажуць, што непадрыхтаванаму веласіпедысту можа быць цяжка, але «няма непераадольных шляхоў». Тэмп, які будуць развіваць веласіпедысты, — 12 км/г. Экскурсія з прыпынкамі, экскурсіяй, абедам і адпачынкам на Юбілейным возеры зойме каля васьмі гадзін.

З сабой мець:

— Спраўны ровар

— Вада, мінімум 1 літр

— Абед / перакус (крама будзе знаходзіцца толькі ў канцы шляху на возеры Юбілейным)

— Вятроўку або куртку

— Рэкамендуюць таксама мець: шлем, камплект для рамонту, яркую вопратку, дажджавік (у залежнасці ад надвор’я), сродак ад насякомых

— Пазітыўны настрой

Зарэгістравацца на экскурсію можна па спасылцы. Паўдзельнічаць у ёй змогуць 15 чалавек. Дзеці і падлеткі, малодшыя за 14 гадоў, удзельнічаюць толькі ў суправаджэнні бацькоў. Унёскі за экскурсію: наведванне фарта і экскурсія — 2 рублі, экскурсія па Партызанскім лагеру — 2 рублі, унёсак на развіццё «ВелаГродна» — 2 рублі.

Гэта не першая экскурсія ВелаГродна. 29 красавіка аб’яднанне «ВелаГродна» і гісторык Яўген Махнач правялі першую ў Гродне велаэкскурсію, якую наведала каля 20 чалавек. Двухгадзінны маршрут праходзіў уздоўж набярэжнай Нёмана і па гістарычным цэнтры горада.


Гродзенская крэпасць — сістэма ўмацаванняў вакол Гродна, функцыянавала як фартовая крэпасць Расійскай Імперыі, Германскай імперыі і Польскай Рэспублікі. Крэпасць складалася з вялікай колькасці фартыфікацыйных умацаванняў, цэнтральнае месца сярод якіх займалі фарты. Фарты Гродзенскай крэпасці акружалі горад Гродна з усіх бакоў, знаходзячыся на адлегласці каля 10 км ад яго. Сёння найлепш захаваўся форт № 4.

Захаваўшыяся да нашых дзён земляныя фарты былі ўзведзены ў 1887−1889 гадах. Гэтыя будынкі з’яўляюцца славутасцямі Гродзенскага раёна, архітэктурнымі помнікамі і ўзорамі фартыфікацыйнага мастацтва ХIХ стагоддзя. Большасць іншых фартоў Гродзенскай крэпасці так і не былі дабудаваныя да пачатку Першай сусветнай вайны. Больш за тое, падчас той вайны, яны часта былі ўзарваныя адступаючымі войскамі, таму на дадзены момант фактычна страчаны. Побач з некаторымі з фартоў размешчаны брацкія магілы салдат Першай сусветнай. Ёсць таксама помнікі, прысвечаныя падзеям Другой сусветнай вайны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна аб’яднаюць два аварыйныя будынкі. Яны вам добра вядомыя

Новы аб'ект грамадскага харчавання адкрыецца ў будынках № 31 і № 33 па вул.Вялікай Траецкай…

25 снежня 2024

Пад Гроднам пабудавалі домік для бяздомных катоў - ён падобны да драўлянай хаткі

Домік для бяздомных катоў з'явіўся ў адным з аграгарадкоў пад Гроднам. У ім ужо пасялілася…

24 снежня 2024

На польска-беларускай мяжы сабраліся чэргі перад святамі - за ноч сітуацыя не палепшылася

Напярэдадні свят на польска-беларускай мяжы сабраліся чэргі з турыстычных аўтобусаў і легкавых аўтамабіляў. У сацыяльных…

24 снежня 2024

Нацбанк выпусціць памятныя манеты да 200-годдзя Аўгустоўскага канала

Нацыянальны банк Беларусі рыхтуе да выпуску памятныя манеты, прысвечаныя 200-годдзю Аўгустоўскага канала. Адпаведная інфармацыя з'явілася…

24 снежня 2024

Супрацоўнікаў «Гродна Азот» працягваюць судзіць за распаўсюд экстрэмізму

Завадчане працягваюць прыцягвацца па артыкуле 19.11 КаАП. Гэта нягледзячы на неаднаразовыя заклікі перагледзець свае сацыяльныя…

23 снежня 2024

«Самі-ведаеце-хто». Гродзенцаў Георгія Роя і Аліну Коўшык цяпер нельга называць

23 снежня ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі акаўнты ў Facebook і візуальны матэрыял гродзенцаў…

23 снежня 2024