Дому №13 па вуліцы Леніна ўжо больш за сто гадоў, а жыццё ў ім кіпіць – тут месціцца гастрабар Гудзіні. Вечарам 8 чэрвеня была і дадатковая нагода сюды завітаць – афіцыйнае адкрыццё яго абноўленай летняй тэрасы. Зачапіцца позірку было за што: высокія столі, сцімпанкаўскія дэталі,  клетка Гудзіні. І гэта нават не кажучы пра ежу і напоі.

За 15 хвілін да прыходу гасцей радаснае хваляванне персаналу стала амаль  адчувальным. Пераправяраліся куфлі і кілішкі, налівалася шампанскае, бармэны папраўлялі гальштукі-мятлікі.

Таямніца дома №13 адкрыта: Гэта абноўленая летняя тэраса “Гудзіні”

Госці не прымусілі сябе чакаць: прыгожыя і прыбраныя гродзенцы запаўнялі памяшканне, фатаграфаваліся з блазнам і самім містэрам Гудзіні.


Летнія пляцоўкі ў цэнтры Гродна. Топ-10 месцаў для кавы на вольным паветры


Несумненнай разыначкай вечара быў food pairing. «Хвалююся!» – шчыра сказаў Андрэй Грушынаў і выйшаў на імправізаваную сцэну – за барную стойку. «Food pairing – гэта не толькі стравы і напоі ў ідэальным спалучэнні. Гэта фармат камунікацыі паміж  шэф-кухарам і гасцямі. Таму не саромеемся: даём фідбэк смела і выразна». Па частцы страў майстар-клас даваў шэф-повар установы – Юрый Ярмак, па частцы алкаголю – бармэн Віталь Парфенчык.

Таямніца дома №13 адкрыта: Гэта абноўленая летняя тэраса “Гудзіні”

Госці сачылі за падрыхтоўкай сэтаў і напояў, затым, рассмакаваўшы, давалі тую самую зваротную сувязь – быў поўны інтэрактыў.

Шэф-кухар дзяліўся сакрэтамі, бармэн цешыў гісторыяй кактэйляў. Не абышлося без згадкі піратаў, Васка да Гама і нават багіні Афіны. Хто б мог падумаць, што гісторыя многіх напояў ляжыць у глыбокай старажытнасці?

Таямніца дома №13 адкрыта: Гэта абноўленая летняя тэраса “Гудзіні”

Меркаваннем Андрэя Грушынава,  не зважаючы на захапляльнасць гісторый, кактэйльная культура ў Беларусі развіта вельмі слаба.  «Мы робім крокі ў кірунку папулярызацыі кактэйляў і спадзяемся, што хутка сітуацыя пачне змяняцца”.

На тэрасе між тым гучаў дыджэй і вёў праграму вядучы. Адначасова –  гулялі ў настолкі, разыгрывалі падарункі ад спонсараў. Наведвальнікі святкавалі пятніцу, наваселле летняй тэрасы і надыход выходных.

Таямніца дома №13 адкрыта: Гэта абноўленая летняя тэраса “Гудзіні”