Горад

Знойдзены ў цэнтры Гродна скарб ацанілі ў 19,5 тысяч долараў

Канчатковы кошт скарбу, які знайшлі ў цэнтры Гродна 14 красавіка, будуць вызначаць у Гродзенскім аблвыканкаме. Туды з гісторыка-археалагічнага музея на днях перадалі дакументы па ацэнцы каштоўнай знаходкі.

Экспертамі па ацэнцы знойдзенага ў цэнтры Гродна скарбу, акрамя складу экспертнай фондава-закупачнай камісіі, выступалі старшыня нумізматычнага таварыства Віктар Какарэка, які даваў заключэнне па манетах, па каронках рабіў экспертызу загадчык аддзялення абласной бальніцы, стаматолаг Міхаіл Сагайдак, а каштоўныя камяні вывучаў спецыяліст — гемолаг Уладзімір Жданюк.

Па выніках усіх высноваў скарб у музеі ацанілі ў 19 424 долараў. Самым дарагім прадметам стаў унікальны пярсцёнак з мальтыйскім крыжам, які ацанілі ў $ 1.5 тыcячы.

[irp posts="58 250″ name="У цэнтры Гродна знайшлі яўрэйскі скарб часоў Другой сусветнай"]

Скарб знайшлі сёлета 14 красавіка на гарышчы дома на тэрыторыі былога яўрэйскага гета (2-я Працоўная вул.). Гэты будынак рэканструююць пад медыцынскі цэнтр. Будаўнік Уладзімір Страковіч разбіраў дах і пад цэглай знайшоў металічную табакерку з надпісам «Tytuń fajkowy specjalny». Унутры ляжалі 23 залатыя манеты, 11 пярсцёнкаў, ланцужкі, завушніца, абрэзаны медаль, зліткі золата, зубныя каронкі. Зверху ўсё было прыкрыта паперкамі для ўшчыльнення. Агульная вага скарбу склала больш за 400 грамаў.

Зараз дакументы па ацэнцы знаходкі перададзены ў мясцовы аблвыканкам на ўзгадненне. Пасля гэтага будзе агучаны поўны кошт скарбу. Па закону, палова скарбу належыць дзяржаве, астатняе пароўну дзеліцца паміж чалавекам, які знайшоў скарб і ўласнікам будынка.

Вядома, што ў канцы чэрвеня ў сенатарскай зале Новага замка адкрыецца выстава прысвечаная знойдзеным у Гродзенскай зямлі скарбам. Усяго будзе выстаўлена каля 25 каштоўных знаходак, у тым ліку і дзве апошнія — з вуліц Антонава і 2-й Працоўнай.

[irp posts="31 421″ name="Гісторыя са скарбам на Антонава скончылася: рабочыя атрымалі ўзнагароджанне"]

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025