Ксенію Трафімовіч аматары сацыяльных сетак часцей ведаюць як @panizgarodni. За яе здымкі з карцінкамі гродзенскай штодзённасці цяжка не зачапіцца вокам. Дворыкі, вокны і брукаванкі - шматлікія дробязкі малююць зусім невядомы горад. Ён не-парадны, але такі блізкі і шчымліва родны. З Hrodna.life Ксенія падзялілася здымкамі «іншага боку» фестывалю, яго незаўважнымі дробязямі і кранальнымі дэталямі.

«Фестывальны Гродна не падобны на Гродна звычайны, але нейкім цудам здаецца такім жа звыклым і нават больш… правільным», - разважае фатографка.

«Больш правільны Гродна». Фатографка паказала фестываль з іншага боку

«Магчыма, справа ў вяртанні гістарычнай шматкультурнасці: багацця замежнай гаворкі, танцаў і дзіўных строяў.

Магчыма, справа ў святочнай кансалідацыі: хто не адчуваў гэтага асаблівага прыліву энергіі і цяпла ў адносінах да людзей, што акружаюць вас у вясёлым святочным натоўпе?

«Больш правільны Гродна». Фатографка паказала фестываль з іншага боку

Магчыма, справа ў тым, што мы бачым як шмат нас, людзей, што любяць Гродна - з зіхоткімі вачамі і адкрытым свету сэрцам.

Магчыма… Ды ці мала што яшчэ! Дзіцячы смех, таўкучка кірмашу, квітнеючыя дрэвы або вулічныя музыкі! Усё складваецца ў адзіную карціну і імя ёй Фестываль."

«Больш правільны Гродна». Фатографка паказала фестываль з іншага боку