Навагрудак стаў 14-м горадам у Беларусі, для каторага адчаканілі спецыяльны «гарадскі» рубель. Афіцыйны рэліз манеты выйшаў напрыканцы мая. Выпуск «гарадскіх рублёў» ладзіцца ў межах праекта «113 гарадоў». Навагрудак стаў другім горадам нашага рэгіёна, адлюстраваным на манеце. Летась быў адчаканены рубель для Гродна.

На аверсе манеты ў цэнтры размяшчаецца Навагрудскі замак. Выява ўзята з гравюры «Выгляд замка ў Навагрудку на пачатку XVI стагоддзя». Над замкам размяшчаецца вялікае воблака, справа знаходзіцца гістарычны герб Навагрудка — фігура Архангела Міхаіла з мячом правай руцэ і шалямі ў левай, на «барочным» шчыце.

На рэверсе манеты размяшчаецца надпіс на беларускай мове «Рэспубліка Беларусь» у два радкі. Злева ад цэнтра — адзін з сімвалаў Беларусі - бусел.


«Гарадзенскі рубель» падрыхтаваны да выпуску


На Навагрудскім рублі бусел трохі адрозніваецца ад тых, што былі на леташніх манетах. Аўтар вярнуўся да першапачатковай выявы бусла, які быў на «Уздзенскім рублі» (з «дзьмутымі» крыламі).

Справа і па цэнтры размяшчаецца схематычная карта Рэспублікі Беларусь з межамі абласцей. Пад буслам ідзе год чаканкі манеты — 2018.

Манета адліта з латуні, мае рубчасты гурт. Навагрудскі рубель чэканіцца тыражом 100 экзэмпляраў.


Гродзенскі рубель і вейшнорскія талеры пабачылі свет


Усе манетыпраекта сувенірныя і не з’яўляюцца плацёжнымі сродкамі. Цікавасць да іх праяўляюць калекцыянеры, мясцовыя нумізматы і турысты.

Навагрудскі рубель папоўніў спіс «гарадскіх» памятных манет

Чэканіць «гарадскія» рублі і «вейшнорскія» талеры Валерый Сіманаў з Дзяржынска. Праз незвычайнае хобі ён імкнецца нагадаць пра цікавыя старонкі беларускай гісторыі жыхарам краіны і замежнікам. Набыць манеты можна праз групы праекта «113 гарадоў» у сацсетках.