Конкурс “Лепшая мама Гродна 2018” распачынае другі сезон і запрашае гродзенак на касцінг для ўдзелу. Абавязковая умова конкурсу – быць старэйшай за 25 гадоў і мець дваіх ці больш дзяцей. Заяўкі прымаюцца да 15 чэрвеня. Выпрабаванні для самых лепшых мамаў пачнуцца  11 ліпеня і скончацца напрыканцы жніўня фінальным шоў. Сёлетні конкурс – ужо другі. У першым сезоне конкурса узялі удзел 15 гродзенак. Кожная з іх стала лепшай мамай ў адной з намінацый спаборніцтва. 

Каб узяць удзел у кастынгу, трэба запісаць кароткую  відэа-візітоўку на любы гаджэт і запоўніць анкету.  Галасаванне гледачоў вызначыць 16 удзельніц конкурсу.

Шукаем лепшую маму! Гродзенак запрашаюць далучацца да конкурсу

Лепшыя мамы пройдуць выпрабаванне не толькі ў традыцыйна-жаночых  конкурсах. Сярод 9 этапаў конкурсу будзе і “Экстрымальны” этап, дзе вызначыцца ўменне жанчын прымаць рашэнні ў складаных сітуацыях, і “Спартыўна-танцавальны”.

Большінфармацыі пра конкурс шукайце ў Палажэнні аб правядзенні.

Даведацца, як праходзіў леташні конкурс можна у суполцы праекта.