Каб адкрыць першае ў Гродне спецыялізаванае месца для іпатэрапіі, Ганна Палішчук звярнулася на анлайн-платформу сацыяльных праектаў «Талака». Каб абсталяваць плацоўку, патрэбна 30 000 рублёў. Збор ахвяраванняў доўжыцца да 16 чэрвеня.

Патрэбны «тэрапеўтычныя» коні

Ганна Палішчук — прафесійная выкладчыца фізкультуры і тренерка коннага спорту — атрымала дадатковую адукацыю іпатэрапеўткі ў Мінску і ўжо больш за 12 гадоў працуе з асаблівымі пацыентамі. Разам з сяброўкай Вольгай Асінскай яна вырашыла стварыць адмысловае месца, дзе асаблівыя дзеці і дарослыя будуць мець магчымасць не толькі займацца верхавой яздой, але і даглядаць за коньмі, ладзіць пікнікі, праводзіць разам вольны час і назіраць за прыродай. Цэнтр змогуць наведваць таксама выхаванцы дзіцячых дамоў-інтэрнатаў, пацыенты рэабілітацыйных клінік, жыхары Гродна, і зацікаўленныя замежнікі.

Гродзенка збірае грошы на коней, каб дапамагаць асаблівым дзецям

«Для працы з асаблівымі людзьмі патрэбныя асаблівыя коні - спакойныя, цярплівыя, якія не баяцца ні крыкаў, ні болю, якія па адным толькі позірку разумеюць, чаго ад іх патрабуюць. Я займалася з коньмі па ўсім Гродзенскім раёне і ўжо ведаю, хто з іх падыдзе на гэтую працу. Менавіта гэтых жывёл плануецца набыць для цэнтра».

У Ганны ёсць дом у вёсцы з вялікай тэрыторыяй, на якой размесціцца пляцоўка. З Вольгай напару яны ўжо маюць тры сваіх кані. За кошт ахвяраванняў плануецца пабудаваць стайню, дакупіць «тэрапеўтычных» коней і падрыхтаваць тэрыторыю. У далейшым падтрымліваць працу цэнтра і карміць жывёл дзяўчыны плануюць са сродкаў за платныя заняткі.

Гродзенка збірае грошы на коней, каб дапамагаць асаблівым дзецям

Ганна будзе непасрэдна працаваць з людзьмі, Вольга возьме на сябе ролю канявода і піяр-менеджаркі:

«Загінаць» кошты не будзем

«Дагляданне коней ў год абыходзіцца прыкладна ў 500 долараў. Мы плануем купіць трох коней, адпаведна, сума выходзіць не маленькая. Нам прыйдзецца браць невялікую плату за індывідуальныя заняткі і арганізоўваць пастой прыватных коней. Аднак мы ўсё роўна не будзем „загінаць“ кошты і рабіць з гэтага толькі бізнес.

Зараз адна гадзіна простай верхавой язды ў Гродне каштуе прыкладна 10−12 рублёў, у нас будзе каштаваць каля 7 рублёў за занятак з іпатэрапеўтам.

Гэтыя грошы пойдуць толькі на абслугоўванне цэнтра, ніякіх дадатковых супрацоўнікаў мы наймаць не станем, даглядаць будзем сваімі сіламі».

Гродзенка збірае грошы на коней, каб дапамагаць асаблівым дзецям

Для жывёл і тэрапеўта такія заняткі - вельмі вялікая фізічная і псіхалагічная нагрузка. Адзін конь можа «прыняць» толькі двух-трох незвычайных наезнікаў у дзень. У планах у дзяўчат набыць не менш за два навучаных кані, а значыць, кожны дзень яны змогуць дапамагаць чатыром-шасці дзецям зрабіць яшчэ адзін вялікі крок да паўнавартаснага жыцця.

«Калі пацыенту не хочацца да псіхолага, няхай ідзе да каня!»

Меркаваннем псіхолага, трэнера маскоўскага НДІ «Сацыяльнай Псіхалогіі і Псіхалогіі Развіцця Асобы» Дзмітрыя Коранева, заняткі іпатэрапіяй дапамагаюць зняць «абарончыя бар’еры» і эмацыйна разняволіцца.

«Трэба разумець, што корань псіхалагічных праблем ляжыць у псіхалагічных траўмах. Асноўнае і адзінае поўнае лячэнне — перажыць іх ізноў і прыняць новае рашэнне.

Іпатэрапія дапамагае зняць бар’еры на гэтым шляху, але нельга спадзявацца, што яна вырашыць усе праблемы. Гэты метад дапамагае мацней пры адных псіхалагічных траўмах, і менш пры іншых.

Напрыклад, для дарослага чалавека, у якога „клін“ у зносінах з процілеглым полам, падыдуць і коні, і заняткі танга, але танга будзе больш эфектыўным. У той час, як неўротыкам і „памежнікам“ конелячэнне прынясе куды больш карысці».

Увогуле, усе дарогі вядуць у Рым, кажа псіхолаг. Толькі адныя вядуць наўпрост, іншыя — коламі. Трэба дакладна разумець, у чым задача. Калі задача псіхалагічная і псіхатэрапеўтычная, то іпатэрапія — шлях вакольны, але вядзе туды, куды трэба. «Калі пацыенту не хочацца да псіхолага, няхай ідзе да каня!» Галоўнае, каб ішоў у правільным кірунку.

Каб быць «на кані» па жыцці

Гродзенка збірае грошы на коней, каб дапамагаць асаблівым дзецямНа думку алігафрэнапедагога і лагапеда Алены Ляпешка, усё віды заатэрапіі - эфектыўны дадатак да асноўных карэкцыйных заняткаў дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

«Іпатэрапія дае вельмі добры вынік у дзяцей з псіхаэмацыйнымі праблемамі, парушэннямі паводзін і ўвагі. Ёсць выражаны фізіялагічны эфект ад верхавой язды — стабілізацыя вестыбулярнага апарата, развіццё дробнай і агульнай маторыкі, умацаванне групы цягліц, якія рэдка задзейнічаны ў паўсядзённым жыцці. Да таго ж, асаблівыя дзеці вельмі любяць дапамагаць бацькам па гаспадарцы. Таму магчымасць даглядаць за коньмі была бы выдатным „спадарожнікам“ у іх сацыялізацыі і адаптацыі да дарослага жыцця».

Спецыялістка рэкамендуе такія заняткі дзецям з ДЦП, сіндромам Даўна, аўтызмам, алігафрэніяй і іншымі асаблівасцямі.

Што такое іпатэрапія?

Праца з жывёламі ўжываецца пры рэабілітацыі дзяцей і дарослых з асаблівасцямі фізічнага і псіхічнага развіцця, парушэннямі паводзін, посттраўматычнымі і постаперацыйнымі ўскладненнямі

Іпатэрапія — ад старажытнагрэцкага ἵππος - конь, θερᾰπεία - лячэнне, гэта метад рэабілітацыі і развіцця пры дапамозе лячэбнай верхавой язды і догляду за коньмі. Жывёлы пад кіраўніцтвам спецыялістаў дапамагаюць людзям справіцца са стрэсам, умацаваць апорна-рухальны апарат, натрэніраваць пачуццё раўнавагі, наладзіць працу нэрвовай сістэмы.

У Гродне ёсць некалькі спецыялістаў па іпатэрапіі, але прыстасаванай пляцоўкі для працы пакуль не існуе. Зладзіць яе дапаможа падтрымка праекта на «Талацэ».


Большой популярностью пользуется оформление авиабилетов посредствам интернета. Это удобно и легко! Компания Aeroflot предлагает огромный выбор билетов в разных направлениях.