Каманда Foton media у дзень адкрыцця фестывалю нацыянальных культур падрыхтавала для гасцей мерапрыемства начное шоў на сценах Новага замка. Апоўначы кожныя 15 хвілін каманда паказвала фестывальны 3D-мэпінг.

На каралеўскіх сценах Новага замка гледачы ўбачылі слова «Сардэчна запрашаем!» На 35 мовах, зямны шар, нацыянальныя арнаменты, амаль усе галоўныя архітэктурныя аб’екты Гродна і пачулі шмат музыкі.

Гэты ўнікальны праект для Гродна маладая каманда рыхтавала больш за 2,5 месяца. Для гэтага ім прыйшлося літаральна вымераць усе вокны, куты і кожную калону старога будынка.

https://www.instagram.com/p/BjgIfmDhbJZ/?tagged=newgrodno