Футбалісты «Нёмана» пацярпелі паразу ў матчы супраць «Шахцёра», які праходзіў у Гродне 1 чэрвеня. Адзіны гол у матчы забіў паўабаронца салігорскай каманды Міхаіл Шыбун.

Госці з самага пачатку матча завалодалі ініцыятывай і здолелі вызначыцца на 35-й хвіліне. Пасля правалу на левым флангу абароны «Нёмана», Шыбун без праблем увайшоў у штрафную Журава і дакладна прабіў у дальні кут.

У другім тайме Кавалевіч спрабаваў змяніць гульню і выпусціў у бой двух нападнікаў Ковеля і Глеба, але нават такія вопытныя гульцы нічога не змаглі зрабіць з абаронай «Шахцёра».

«Нёман» — «Шахцёр» — 0: 1

Ігар Кавалевіч пасля матчу:

«Дрэнна ўвайшлі ў гульню. Першы тайм … я нават сам здзівіўся, як згуляла мая каманда. Чакаў я не такога настрою на гульню. З чым гэта звязана, мы разбярэмся. У другім тайме мы нейкую гульню навязалі, але. . Была нармальная барацьба і столькі картак даставаць з кішэні … Я не прымяншае перамогу Салігорска, але так пачварна судзіць у такіх матчах … і так бо гуляць няма каму. А так у цэлым, не задаволены вядома. але часам трэба і прайграць. Праходзячы розныя цяжкасці каманда толькі мацнее. Рыхтуемся да наступнага матчу, а суперніка з перамогай».

У Гродне «Шахцёр» здолеў перапыніць пераможную серыю «Нёмана», якая доўжылася чатыры матчы запар. У турнірнай табліцы цяпер гродзенцы дзеляць з «Шахцёрам» 3 і 4 радок. У каманд па 18 ачкоў.

Свой наступны матч «Нёман» правядзе 11 чэрвеня ў Мiнску, дзе сустрэнецца з «Праменем»