Брэнд LSTR Adzieńnie у супрацоўніцтве з Лідскай абутковай фабрыкай выпусціў адмысловую версію класічных кедаў ЛМ-17. Яны цяпер называюцца ВКЛМ-17 і ўпрыгожаныя гербам вялікіх князёў літоўскіх — «Калюмнамі». Першую партыю раскупілі за лічаныя гадзіны.

Першая партыя была ў абмежаванай колькасці, але LSTR ужо паабяцалі выпусціць больш кедаў. Ёсць мадэлі для хлопцаў і дзяўчат, ёсць таксама вялікія памеры. Цана — 45 руб.

www.instagram.com/p/BjOy5dBDxnu/