Фядос і Цімафей, вяскоўцы з фільма «Белыя росы», а таксама іх сабака Валет з’явіліся у канцы мая на Дзевятоўцы. У 1983 годзе тут здымалі гэты знакаміты фільм. Па сюжэту, вёска там адступала пад націскам горада. Зараз лёс кінавёскі паўтарае і сапраўдная. На месцы апошніх драўляных дамкоў зараз растуць панэльныя шматпавярховікі.
Драўляныя фігуры маюць знешняе падабенства да актораў, што выконвалі галоўныя ролі ў кіно — Усевалада Санаева і Барыса Новікава. Паказаная сцэна, дзе героі «лячыліся» цёшчынай настойкай, а Валет «радаваўся жыццю», таксама лёгка ўзгадваецца.
Гараджанам скульптура у асноўным падабаецца. Адны ўзгадваюць фільм, іншыя цешацца, што на ўскрайку горада таксама з’яўляюцца культурныя аб’екты.
Раёны, кварталы: лётаем над Дзевятоўкай
Самі героі стаяць спіной і да навабуда, і да астаткаў разбуранай вёскі. Яны і большасць людзей на блізкім прыпынку, яны ўзіраюцца ў перакрыжаванне, адкуль на Дзевятоўку скіроўваецца грамадскі транспарт.