ЛСП — беларускі гурт, які спявае пра перажыванні сучаснай моладзі ды збірае залы ад Гродна да Уладзівастока. У музыкаў ёсць месца і на задорныя песні пра наркотыкі, сэкс ды рок-н-рол, і на сур’ёзныя кампазіцыі пра смерць і самаўспрыняцце. Таму і публіка на гродзенскім канцэрце сабралася розная. Школьнікі перад канцэртам абмяркоўваюць урокі, маладыя пары абдымаюцца, суворыя мужчыны сціпла чакаюць пачатку.
Праз гадзіну чакання гурт выйшаў і адразу ў паветра ўзняліся дзясяткі рук і смартфонаў.
«Добры вечар, зямлякі! — павітаўся вакаліст Алег Саўчанка. — Не тое, каб я гродзенец, але мы ўсе беларусы, мірныя людзі, сэрцам адданыя роднай зямлі». Алег папрасіў прабачэння за перанос канцэрта. Выступ меўся адбыцца яшчэ 19 мая, але яго пераняслі на 25-га з-за хваробы вакаліста. Месца засталося тое ж — клуб «Галактыка».
Чаканне было вартае таго. «Мы будзем мокрыя, як сучкі», — абяцае вакаліст. І паветра напаўняецца гарачынёй маладых целаў. Было месца і рамантыцы. Пад песню «Безумие» ўверх уздымаюцца смартфоны і запальнічкі. Самай чаканай аказалася песня «Монетка», якая калісьці «выстраліла» і зрабіла гурт вядомым. Прагучала некалькі кампазіцый, прысвечаных памерламу ўдзельніку гурта Рому Англічаніну. Акурат пасля яго смерці ў гурце адбыліся змены, у выніку якіх да музыкаў далучыўся клавішнік і вакаліст Пётр Клюеў родам з Гродна.ЛСП выступалі гадзіну і сыйшлі па-англійскі: не развітаўшыся і не выйшаўшы на біс. Арганізатары кінулі ручнік музыкантаў, з-за якога паміж маладымі людзьмі ледзь не адбылася бойка. Але ніводны школьнік не пацярпеў.