Курсы беларускай мовы «Мова Нанова» скончылі дзявяты сезон і выйшлі на вакацыі. Адзначыць выпускны разам са студэнтамі прыехаў знакаміты беларускі баец і музыка Віталь Гуркоў.

А акуляры здымаць? На выпускным “Мовы Нанова” Віталь Гуркоў вучыў студэнтаў баксіраваць

Па выніках гэтага года найлепшай студэнткай стала Святлана Самойленка. Яе ўзнагародзілі як за добрае веданне мовы, так і за яе папулярызацыю — сёлета Святлана звярталася ў гарвыканкам з прапановай трансляваць вершы і ўрыўкі з празаічных твораў у салонах аўтобусаў і тралейбусаў .

[irp posts="61 311″ name="Вершаў не будзе. Гарвыканкам даў адказ гродзенцы, якая прапанавала ўключаць творы ў транспарце"]

А акуляры здымаць? На выпускным “Мовы Нанова” Віталь Гуркоў вучыў студэнтаў баксіраваць

Пасля моўнага інтэрактыву перад слухачамі выступіў Віталь Гуркоў. Спартсмен расказаў пра свае трэніроўкі, удзел у зборы сродкаў на помнік Тадэвушу Касцюшку, уласную лінейку адзення і сваю матывацыю.

«Я хачу паказаць, што можна быць паспяховым спартсменам і разам з тым рабіць тое, што любіш,» — сказаў Віталь, маючы на ўвазе і сваю музычную дзейнасць.

А акуляры здымаць? На выпускным “Мовы Нанова” Віталь Гуркоў вучыў студэнтаў баксіраваць

«Як пачаць трэніравацца, калі ты дрышч?»

Студэнтаў цікавіла пытанне, як пачаць займацца чалавеку з зусім не спартыўным целаскладам. Спартсмен адказаў, што для поспеху галоўнае — пастаянства.

«Трэба параўноўваць сябе сённяшняга з сабой учарашнім. Трэба проста паспрабаваць, прыняць рашэнне. Мы самі робім выбар, дзе нам быць і чым займацца,» — сказаў Віталь.

А акуляры здымаць? На выпускным “Мовы Нанова” Віталь Гуркоў вучыў студэнтаў баксіраваць

А пачаць трэніроўку цікаўнаму студэнту Віталь прапанаваў проста падчас заняткаў. Так, госць прадэманстраваў самыя асновы — як правільна стаяць, трымаць рукі і трапна біць. Ад спарынгу, праўда, вырашылі адмовіцца.

Пасля заняткаў прыхільнікі доўга не адпускалі госця — Віталь ахвотна з усімі фатаграфаваўся і даваў аўтографы.

А акуляры здымаць? На выпускным “Мовы Нанова” Віталь Гуркоў вучыў студэнтаў баксіраваць