Гродна актыўна рыхтуюць да фестывалю нацыянальных культур, які пройдзе 1−2 чэрвеня. Частка новых арт-аб'ектаў мастакі скончаць да канца мая, астатнія працы будуць здаваць пазней.
Да фестывалю маладыя мастакі падрыхтавалі вялікую выяву Гродна на падпорнай сцяне Замкавай гары, рыхтуецца гравюра старога горада ў дворыку гандлёвага цэнтра ABC, таксама сімволікай фестывалю упрыгожваюцца будаўнічыя агароджы у цэнтры горада.
У планах маладых мастакоў намаляваць і знакавых персон гісторыі Гродна — Вітаўта, Элізу Ажэшка і Максіма Багдановіча.
«Мы ўжо некалькі гадоў займаемся роспісам сцен, фасадаў, памяшканняў і іншага. Распісвалі дзіцячы хоспіс,"Карону» на Горкага, зараз актыўна працуем на сцяне ў дворыку АВС. Там хутка з’явіцца старая гравюра Гродна, — распавядае мастак Максім Карповіч. — Вось будаўнічы плот у цэнтры горада таксама рыхтуем да фестывалю. А ўжо ў пачатку лета будзем прыступаць да яшчэ адной цікавай працы — хочам намаляваць вядомых жыхароў нашага горада: Вітаўта, Элізу Ажэшка, Максіма Багдановіча і іншых. Малюнкі будуць у поўны рост у самым цэнтры Гродна".
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…