Падчас фестывалю ў цэнтры Гродна кожную гадзіну будзе ўключацца механічная дыярама з лялечным прадстаўленнем.

Дыярама з’явіцца каля будынка тэатра лялек і застанецца тут пасля свята. У дні ж фестывалю паўтараметровая інсталяцыя будзе ўключацца аўтаматычна раз ці два ў гадзіну і штораз пад музыку ў светлавым суправаджэнні на ёй будуць «ажываць» 12 лялек у нацыянальных касцюмах.

Аўтарам ідэі стала галоўная рэжысёрка заключных мерапрыемстваў фестывалю нацыянальных культур Вольга Багдановіч. Над яе ўвасабленнем працавалі галоўны мастак XII фестывалю Юрый Кубараў і спецыялісты «Белкард», піша «Гродзенская праўда».

[irp posts="64 673″ name="Дзе чый падворак? Глядзі карту-схему фестываля і выбірай, куды пайсці"]

Механічная дыярама стане яшчэ адным турыстычным аб’ектам Гродна. «Расказваць» турыстам пра самае маштабнае і каларытнае свята горада лялькі будуць кожны дзень. У будні канструкцыя аўтаматычна будзе ўключацца ў 11.45, 18.45 і 22.00.