Слухач гродзенскага радыё Мікалай абурыўся выказваннямі вядоўцы Дзмітрыя Чэкана. 12 мая ў эфіры журналіст распавядаў пра вынікі Еўрабачання: прайшоўся пра «еўрапейскіх каштоўнасцях» і «наехаў» на «барадатых жанчын».
Мікалай напісаў у Instagram радыё. Чэкан адказаў яму даволі рэзка, ужываючы непаліткарэктныя словы ў прыватным паведамленні, але з акаўнта radiogrodno.
На просьбу «Радыё С**бода» патлумачыць, чаму вядоўца дазваляе сабе такія выказванні і ў эфіры, і ў акаўнце, Дзмітры Чэкан адказаў, што ён «жудасны гамафоб».
«Не наша радыё, а ў прыватнасці я — жудасны гамафоб, я супраць усёй гэтай лухты, я не адмаўляю гэтага, і сваё меркаванне буду адстойваць заўсёды. Я выказваю свой пункт гледжання ў эфіры, рэзюмую заўсёды, што гэта чыста маё меркаванне, я нікому яго не навязваю. Але гэта мая пазіцыя», — сказаў Чэкан.
[irp posts="37 425″ name="У Гродне з’явіўся ТОП-5 вядучых. У ім няма Дзмітрыя Чэкана"]
17 мая адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй. Беларусь апынулася на 42 месцы з 49 краінаў Еўропы па ўзроўні гамафобіі. Гэта вынікае са штогадовай справаздачы міжнароднай арганізацыі ILGA-Europe. Горш, чым у Беларусі, сітуацыя выглядае толькі ў Малдове, Сан-Марына, Расіі, Манака, Турцыі, Арменіі і Азербайджане.