Фінальнае шоў конкурсу «Каралева прыгажосці. Міс Гродна — 2018» прайшло 18 мая на сцэне драмтэатра. Сёлета карона самай прыгожай дзяўчыны города па версіі журы дасталася Настассі Каваленка, будучай настаўніцы фізікі, якая вучыцца на фізіка-тэхнічным факультэце ГрДУ.

Міс Гродна 2018 стала студэнтка фізікі Настасся Каваленка

Больш за месяц дзяўчаты рыхтаваліся да фінальнага шоў: навучаліся навыкам дэфіле, асновам сцэнічнай мовы і акцёрскаму майстэрству, удзельнічалі ў прымерках i здымках. На самiм шоў гледачоў чакалі не толькі выхады на сцэну прыгажунь, але і музычныя і танцавальныя нумары ад артыстаў горада.

Міс Гродна 2018 стала студэнтка фізікі Настасся Каваленка

Пасля першага антракту члены журы выбралі з 16 канкурсантак 8 лепшых. А пасля другога — галоўную прыгажуню горада. Ёю стала студэнтка 3 курсу фізіка-тэхнічнага факультэта ГрДУ Анастасія Каваленка, якая хоча стаць настаўніцай фізікі.

Міс Гродна 2018 стала студэнтка фізікі Настасся Каваленка

Міс Гродна 2018 стала студэнтка фізікі Настасся Каваленка

«Я прыйшла на конкурс сама і спакойна ўдзельнічала, нават не чакала, што змагу яго выйграць, — распавядае Наста. — За кулісамі хадзіла і ўсіх падтрымлівала. А калі ўзнагароджвалі дзяўчат — радавалася за іх.

Так атрымалася, што галоўная карона апынулася ў мяне і я вельмі рада, што гэта адбылося. Вялікі дзякуй усім, хто прыйшоў падтрымаць мяне. Падрыхтоўка была складанай, усе вельмі хваляваліся, але нас падтрымлівалі.

Зараз я вучуся ва ўніверсітэце, планую ў будучыні стаць настаўнікам фізікі. Пра мадэльную дзейнасць забываць не буду, адно другому не будзе перашкаджаць".