Рэгіянальны фінал конкурса прадпрымальніцкіх ідэй адбудзецца ў Гродне 1 чэрвеня. Сёлета да фінала дайшло 10 праектаў. Па выніку іх прэзентацыі журы абярэ 3 лепшых. Іх аўтары будуць прадстаўляць Гродзеншчыну на Вялікім фінале 22 чэрвеня ў Мінску і атрымаюць сертыфікаты на навучанне ў Бізнэс-школе ІПМ.

Ахвотныя пабачыць абарону праектаў, пазнаёміцца з дасведчанымі прадпрымальнікамі і навічкамі ў бімзнесе, а таксама паўдзельнічаць у майстар-класе запрашаюцца да ўдзелу ў імпрэзе. Для гэтага трэба зарэгістравацца па спасылцы.

Прэзентацыя і майстар-клас ад выкладчыкаў ІПМ пройдуць 1 чэрвеня ў 17.00 па адрасу вул. Горкага 1/3 (Парк высокіх тэхналогій, зала каворкінгу)

Лепшыя прадпрымальніцкія ідэі выберуць у Гродне

Конкурс прадпрымальніцкіх ідэй арганізаваны ў рамках праекта Бізнес-школы ІПМ «Прасоўванне бізнес-адукацыі ў рэгіёнах для прадпрымальніцкага поспеху» (DRIVES), які рэалізуецца пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) і PYXERA Global (ЗША).