Гурт Volski на чале з Лявонам Вольскім наведаў наш горад з «найлепшымі песнямі ўсіх часоў». Музыкі выканалі песні часоў N.R.M. і «Мроі», а таксама кампазіцыі з сольных альбомаў Вольскага ў электрычным гучанні. Удзячныя прыхільнікі пісалі пазней у сацсетках, што «залу ледзьве не разнеслі» і «было неверагодна». Прыемным бонусам стаў выступ Аляксандра Дзянісава з гурта Dzieciuki.
На ўваходзе ў залу нават сабралася чарга з жадачых трапіць на канцэрт. Наведвальнікаў з бел-чырвона-белымі сцягамі прасілі не даставаць іх, бо інакш іх бы вывелі з залы. Як патлумачыла кіраўніцтва, яны бачаць у гэтым правакацыю і ў «дзяржаўнай установе культуры» такога быць не павінна. Але гэта не перашкодзіла гродзенцам весела бавіць час, танцаваць і спяваць.
Гурт Volski складаюць Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (гітара), Алесь-Францішак Мышкевіч (бас), Павел Мамонаў (бубны). У дыскаграфіі гурта альбомы «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016). У рэпертуары — увесь бэк-каталог лепшых песень калектываў з удзелам Лявона Вольскага. У верасні 2017 Volski сабраў аншлаг у мінскім Prime Hall.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…