7 мая ў розных раёнах горада міліцыя затрымала двух эксгібіцыяністаў. Выпадкі здарыліся каля дамоў на Цэнтральнай і Савецкай вуліцах. Пацярпелымі сталі дзве жанчыны і вучаніца пятага класа.

На Цэнтральнай 60-гадовы мужчына нападпітку хацеў пазнаёміцца, аднак пасля таго, як жанчыны яму адмовілі, пачаў дэманстраваць палавыя органы, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

На Савецкай жа 28-гадовы хуліган таксама быў п’яны. Падчас спрэчкі з іншым мужчынам ён, шукаючы аргументы, і пачаў хуліганіць. Пацярпелай стала дзяўчынка, якая стаяла побач.

Абодвух хутка знайшлі супрацоўнікі міліцыі. Мужчынаў абвінавачваюць у хуліганстве.

[irp posts="50 302″ name="Канфіскавалі 450 кг наркотыкаў і раскрылі 30 злачынстваў, дзякуючы інтэрнэт-чытачам: як спрацавала міліцыя ў 2017 годзе"]