З 14 траўня ў Гродне пачынаюць апрацоўваць паркі і зоны адпачынку ад кляшчоў. У першую чаргу абясшкоджваць ад паразітаў будуць Каложскі парк, урочышча Пышкі, затым вуліцы Кабяка, Томіна і Славінскага, а завершыцца апрацоўка ў мікрараёне Альшанка.

Зараз апрацаваны чатыры санаторыі, тэрыторыя кадэцкага вучылішча ў Парэччы і тры базы адпачынку, на чарзе — аздараўленчыя лагеры. Паўторную апрацоўку ад кляшчоў правядуць прыблізна праз паўтара месяца, перадае «Гродна плюс».

Сёлета стала больш ахвотных абясшкодзіць ад непажаданых насякомых свае лецішчы. Ёсць нават калектыўныя звароты, гэта значыць будзе апрацавана не адна дачная тэрыторыя, а цэлае таварыства.

Апрацоўка ўчастка абыйдзецца ў 27 рублёў за 10 сотак. Для гэтага патрэбна звярнуцца ў Гродзенскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, што на Магістральнай, 6. Пасля таго, як вы напішаце адпаведную заяву, супрацоўнікі звяжуцца з вамі, каб узгадніць час апрацоўкі.

У параўнанні з мінулых годам, выпадкаў укусаў кляшчом стала значна больш. Калі ў 2017 годзе за такі ж перыяд іх было 235, то зараз — больш за 300.

У цэлым, кажуць у цэнтры, сітуацыя па захворванні на клешчавы энцэфаліт і хваробу Лайма ў гэтым годзе стабільная — пакуль ні аднаго выпадку не зарэгістравалі.

[irp posts="62 153″ name="В Гродно появится пляж с катером, а через Неман построят канатный мост"]