Сустрэча, прысвечаная позневясновым святам беларусаў пройдзе ў Цудоўні 13 мая. У чым адметнасці святаў Міколы ды Юрья у розных рэгіёнах Беларусі і як святкуюць вясну на Гарадзеншчыне, раскажа этнографка з Акадэміі навук, журналістка і вандроўніца Алена Ляшкевіч. З яе словаў, ёсць не менш за 5 прычынаў завітаць на сустрэчу.

Прычына першая, каляндарная

Вы атрымаеце ўяўленне пра структуру беларускага традыцыйнага календара, дзе ў ім пачыналася і сканчвалася вясна. Спойлер: часам зусім не адпаведна календару.

Цікавосткі пра святы Міколы ды Юр’я і адкрыццё сезона танцаў у гарадзенскіх дворыках чакаюць гродзенцаў
Юр’я ў вёсцы Пагост, Жыткавіцкага раёну. 2015 год. Фота Алены Ляшкевіч

Прычына другая, культурная

Вы даведаецеся, дзе святы дасюль захоўваюцца ў жывой традыцыі і паглядзіце, як гэта адбываецца, на шматлікіх экспедыцыйных відэа і фота. Спойлер: на Гарадзеншчыне існавалі адметныя традыцыі святкавання Юр’я, яны дасюль жывыя ў вёсцы Ахонава Дзятлаўскага раёна і Алена Ляшкевіч будзе пра гэта распавядаць.

Цікавосткі пра святы Міколы ды Юр’я і адкрыццё сезона танцаў у гарадзенскіх дворыках чакаюць гродзенцаў
Юр’я ў вёсцы Обчын, Любанскага раёну. 2018 год, фота Алены Ляшкевіч

Прычына трэцяя, гродзенская

Мы разам агледзім Інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі і высветлім, якія вясновыя святы ў яго трапілі. Спойлер: тое самае Юр’я ў вёсцы Ахонава Дзятлаўскага раёна ўнесена ў Інвентар.

Цікавосткі пра святы Міколы ды Юр’я і адкрыццё сезона танцаў у гарадзенскіх дворыках чакаюць гродзенцаў
Юр’я ў вёсцы Ахонава, Дзятлаўскага раёна. 2015 год, фота Алены Ляшкевіч

Прычына чацвёртая, дэтэктыўная

Можна будзе паслухаць захапляльныя гісторыі аб прыгодах святых Юр’я і Міколы, якія ў розных жанрах беларускага фальклору выступаюць разам. Спойлер: прыгоды часам нагадваюць сапраўдны дэтэктыў, са зніклымі людзьмі і стыхійнымі бядотамі.

Цікавосткі пра святы Міколы ды Юр’я і адкрыццё сезона танцаў у гарадзенскіх дворыках чакаюць гродзенцаў
Мікола ў вёсцы Новая Слабодка, Клічаўскі раён. 2015 год, фота Алены Ляшкевіч

Прычына пятая, папулярная

Магчыма, нечаканым фактам для вас стане, што святы Мікола быў нашмат больш папулярным сярод беларускіх сялян за Ісуса Хрыста.

Чаму так, і яшчэ шмат цікавостак можна будзе даведацца на лекцыі даследчыцы Алены Ляшкевіч «Позневясновыя святы: Юр’я і Мікола»

Цікавосткі пра святы Міколы ды Юр’я і адкрыццё сезона танцаў у гарадзенскіх дворыках чакаюць гродзенцаў
Юр’я ў вёсцы Обчын, Любанскага раёну, 2018 год, фота Алены Ляшкевіч

Прычына бонусная, танцавальная

Пасля лекцыі а 19.00 — адкрыюць сезон Танцы гарадзенскіх дворыкаў. Уваход вольны!

Цікавосткі пра святы Міколы ды Юр’я і адкрыццё сезона танцаў у гарадзенскіх дворыках чакаюць гродзенцаў
Танта суполкі vk.com/tancy_dworykau
[irp posts="37 560″ name="Летнія танцы працягнуцца восенню. Пад Гродна пройдзе першая ноч танцаў"]