Адной з сёлетніх цікавостак святкавання Перамогі 9 мая ў Гродне стаў танцавальны флэш-моб на плошчы Леніна. Асноўнымі завадатарамі ў танцах стала моладзь.  Задавалі тон і паказвалі танцавальпыя “па” дзяўчаты ў сукенках 40-х гадоў са стужкамі ў косах, іх ініцыятыву актыўна падтрымалі падлеткі ў чырвона-зялёных гальштуках. Шматлікія удзельнікі свята таксама далучаліся да віхру вальса.

https://youtu.be/0Ph5LBs2SRs